На форумах пішуць, што калі сустрэнеш дзіка прабежцы, то трэба... не рабіць рэзкіх рухаў і не панікаваць. Ок, а што далей? Яркае чырвонае полымя і шум ад фаера напэўна спалохаюць звера. Маеце лепшы варыянт?
Падкажыце, буду ўдзячны.
3. Белая апаска на LED-дыёдах. Замена «пасіўнаму» флікеру. Лёгкая, ярка свеціць, можа мігаць. Аўтамабілісты і раварысты скажуць вам дзякуй.
4. «Ратаўнічая» коўдра. З аднаго боку «залатая», з другога – «срэбраная». Калі атрымаю траўму ў лесе ў 10 км ад «цывілізацыі», дапаможа не пераахалодзіцца. Вельмі лёгкая, не важыць практычна нічога.
5. Скрутак з белай фольгі хавае жменю сухафруктаў: разынак, цукатаў, арэхаў і г.д. Прыдае сілаў, можна есці проста на бягу. Звычайна падмацоўваюся, калі прабягу 2/3 трасы.
6. Спартовы гадзіннік з пульсамерам і GPS. Патрэбны, каб кантраляваць час, адлегласць і пульс. Дапамагае
не ўгрохаць сэрца на трэнінгу.
7. Бездротавыя навушнікі. Любімая музыка матывуе, падымае настрой. А на доўгія забегі з малым тэмпам бяру з сабой нават аўдыякнігі.
Ультрамарафонцы бегаць з адмысловымі заплечнікамі з вадою і тысячай кішэняў. Для мяне гэта пакуль завялікі выдатак (а танны заплечнік, які будзе нязручны, будзе булькаць і націраць, я не хачу). Што да змесціва – тут я ведаю, што спрабую «вынайсці ровар» :). Магчыма, у ровара адно кола квадратнае. Спадзяюся пабачыць лепшыя варыянты :)