Грэцкі ваяр Фідзіпід пасля крывавай бітвы пабег з Марафону ў Афіны, каб прынесці навіну пра перамогу. На фінішы, у сэрцы Афінаў Фідзіпід выкрыкнуў: «Радуйцеся, афіняне! Мы перамаглі!» І сканаў. Але дзеля яснасці: ён бег у Афіны не па тагачасныя лайкі. Горад быў у жаху, бо шанцаў у грэкаў выйграць бітву было мала. З гадзіны на гадзіну гараджане чакалі ўварвання персаў, з далейшымі пагромамі, пажарамі, разнёй, гвалтам і ўгонам жанчын і дзяцей у рабства. Таму на Фідзіпіда ВЕЛЬМІ чакалі.
Я не збіраюся ў дакладнасці паўтараць лёс Фідзіпіда. Але 42 кіламетры з гораду Марафон у горад Афіны я маю намер прабегчы. І гэта не будзе а ні варʼяцтвам, а ні катаваннем. За гэты невялікі час сваіх трэніровак я навучыўся, што галоўная праца – гэта падрыхтоўка да спаборніцтва. А ўдзел у забегу – гэта не цяжкае выпрабаванне, а ўзнагарода за ўвесь пот, выліты падчас рыхтаванняў.
Дапаможа мне ў гэтым план падрыхтоўкі да марафону, кансультацыі ў удзел у трэніроўках у адным з бегавых клубаў і вашае падтрыманне.
Калі вы – навічок ці толькі збіраецеся пачаць бегаць і маеце пытанні, у тым лі ку «глупыя» (насамрэч такіх не бывае) – пішыце мне на паштовую скрыню. Абапіраючыся на свой сціплы досвед я буду старацца на іх адказваць, як навічок навічку ў рубрыцы
#практыкум, або шчыра адпраўляць па парады да адмыслоўцаў. А калі вы шукаеце матывацыі – запрашаю ў
адпаведны раздзел на гэтым сайце.
Зміцер Ягораў