Яны бываюць розныя. Адныя будуць бубнець вам на вуха рэчы кшталту «навошта гэта трэба», клапатліва папярэджваць пра небяспеку для сэрца (
а вось як трэба бегаць, каб не ўшатаць сэрца). Іншыя, даведаўшыся пра вашую першую «дзясятку», пагладжваючы піўны мазоль будуць паблажліва распавядаць, як «у войску кросы па 25 км бегаў, з поўнай выкладкай».
Як змагацца? Не слухаць і рабіць сваё! Вы здзівіцеся, але шмат хто з такіх «дэматыватараў» вам у глыбіні душы зайздросціць. Не, не вашым лічбачкам, тэмпу і тэхніцы. А таму, што моцны настолькі, каб адарвацца ад канапы з тэлевізарам. А яны – не.