Урэшце я выбягаю на знаёмую дарогу. Дакладна памятаю, што ад гэтага месца да дому – роўна 5 кіламетраў. Гэта значыць – яшчэ з паўгадзіны. Пераступіўшы праз гонар, вырашаю, што на першым жа прыпынку сяду ў аўтобус. На гэтым трэніроўка скончылася.
Не, не так гэта мелася быць. Добры кіламетраж, добрая форма, але – неадпаведны час для трэнінгу (пачынае цямнець, а я ў глыбіні лесу!). Як вынік, 1/3 прабежкі была без кантролю пульсу, з небяспекаю для здароўя (на цёмнай грунтовай дарозе з лужынамі і брудам лёгка вывернуць нагу, або трапіць пад машыну на цёмнай шашы), псіхалагічны дыскамфорт (дома хвалююцца).