Мае «стандартныя» дыстанцыі для трэніровак цягам году былі даўжынёю па 5, 8, 10 і 18 кіламетраў. Гэта ўлюбёныя, добра знаёмыя трасы, на якіх я мог паэксперыментаваць з тэмпам ці ментальна адпачыць пасля працоўнага дня.
Я вырашыў, што на «кантрольку» спалучэнне гэтых дыстанцый не надаецца. Можна было б, канечне, звыклую трасу на 18 км прабегчы ў два колы, але... чыста псіхалагічна мне цяжка бегаць па коле. Давялося камбінаваць і з дапамогаю Google maps скласці новы маршрут, грунтуючыся на любімай 18-цы.
Прыярытэты пра пабудове трасы наступныя:
- мінімальная колькасць адсутнасць святлафораў
- чыстае паветра
- добры стан дарогі: без забалочаных лясных сцежак і раздзяўбанага асфальту