На такіх спаборніцтвах вы пабачыце шмат розных
прыгожых людзей, зловіце сотні ўсмешак! Валанцёры будуць падбадзёрваць вас дудзеннем, крыкамі, апладысментамі, а часам – барабанамі ці нават рок-выступамі і танцамі чырлідэрак!
Падчас забегу і дзеці, і дарослыя гледачы працягваюць вам руку – «дай пяць»! У гэты дотык за імгненне перадаецца неверагодная колькасць энергіі! Не пашкадуйце сваёй, зрабіце кручок на 1,5 метры і ўсміхніцеся ў адказ!