Справа баліць пячонка. Злева – селязёнка. А ўсярэдзіне, проста пад лёгкімі – дыяфрагма. Калі ў вас няма хранічных захворванняў унутраных органаў, то прычына такіх сімптомаў і спосабы супрацьдзеяння, па-сутнасці, адны і тыя ж.
Калі падчас прабежкі закалола ў баку, першае, што вы мусіце зрабіць – збавіць тэмп! Нават з пераходам на кроку ці поўнае спыненне. Не бегайце, церпячы боль! Ніколі!
Калі баліць усярэдзіне, практычна ў грудзях (дыяфрагма), то трэба збавіць тэмп і паспрабаваць рабіць выдах у той момант, калі вы ступаеце на левую нагу, ды дыхаць глыбей. Можа гучаць неверагодна, але мне дапамагае. Скідванне тэмпу – дакладна дапаможа.